:

«Belavia» аднаўляе рэйсы ў Казань

30.03.2022 г.

З 9 красавіка ў маршрутную сетку міжнароднага аэрапорта «Казань» вяртаецца беларуская авіякампанія «Belavia». Рэйсы Мінск – Казань – Мінск будуць выконвацца на рэгулярнай аснове 2 разы на тыдзень на камфартабельным авіялайнеры Embraer E175 пасажыраўмяшчальнасцю 76 месц. Час у дарозе складзе каля 2-х гадзін 20 хвілін.

Свой першы рэгулярны рэйс у Казань «Belavia» выканала 27 красавіка 2018 года. Прамыя рэйсы паміж такімі буйнымі транспартнымі вузламі, як Мінск і Казань, дапамагаюць стымуляваць дзелавую актыўнасць, садзейнічаюць эканамічнаму росту і паскараюць працэс інвесціравання ў абедзвюх рэспубліках.

Акрамя гэтага Беларусь і Татарстан маюць вялікі турыстычны патэнцыял, а магчымасць перасячэння граніцы з нацыянальным пашпартам дасць магчымасць спланаваць падарожжа ў кароткія тэрміны.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці