:

Адбыўся візіт дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Татарстан

15.04.2022 г.

12-13 красавіка 2022 года адбыўся візіт дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Татарстан. У склад дэлегацыі ўвайшлі генеральны дырэктар АТ УКВ «Белаўтадар» Юрый Масюк, генеральны дырэктар ААТ «ДСТ №5» Анатоль Фікаў і генеральны дырэктар ААТ «Мостабуд» Сяргей Вашкевіч.

Праекты дарожнага будаўніцтва абмяркоўвалі Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў і генеральны дырэктар АТ УКХ «Белаўтадар2 Юрый Масюк.



13 красавіка Прэзідэнт Рэспублікі Татарстан Рустам Мініханаў сустрэўся з кіраўніком аддзялення Пасольства ў Казані Віктарам Шчацько і дэлегацыяй Рэспублікі Беларусь. Сустрэча адбылася ў Доме Урада Рэспублікі Татарстан. З татарстанскага боку на сустрэчы прысутнічалі першы намеснік Прэм'ер-міністра РТ Рустам Нігматуллін, міністр транспарту і дарожнай гаспадаркі РТ Фарыт Ханіфаў. Абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва ў сферы дарожнага будаўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. У рамках праграмы беларуская дэлегацыя наведае аб'екты, якія разглядаюцца для далейшага супрацоўніцтва.


 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці