:

Беларускія камплектуючыя плануецца пастаўляць для ПАТ «КАМАЗ»

21.03.2022 г.

15-16 сакавіка 2022 года адбыўся візіт дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з генеральным дырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт» Юрыем Прадко пры садзейнічанні аддзялення Пасольства ў Казані. У склад таксама ўвайшлі дырэктар ААТ «МВАВТ» Ігар Прахарэнка, дырэктар дэпартамента сістэмы спецыяльнага прызначэння «ІЦТ Гарызонт» Юрый Гігель, начальнік канструктарскага бюро ААТ «МВАВТ» Дзмітрый Мацюшонак, вядучы інжынер-канструктар НДУП «ІЦТ Гарызонт» Андрэй Чамярко.



Дэлегацыя пазнаёмілася з вытворчымі плошчамі ПАТ «КАМАЗ», зборачным канвеерам, выпрабавальнымі лабараторыямі, цэхам па вытворчасці электронных кампанентаў, навукова тэхнічным цэнтрам ПАТ «КАМАЗ». Адбылася сумесная нарада з удзелам намесніка генеральнага дырэктара ПАТ «КАМАЗ» Ірэкам Гумеравым.

У ходзе нарады адзначана, што для павышэння канкурэнтаздольнасці прамысловай прадукцыі на знешніх рынках, а таксама на рынках Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь неабходна больш цесная кааперацыя паміж кампаніямі, замяшчэнне імпартнай камплектацыі шляхам асваення новай вытворчасці. Па выніках праведзеных перагавораў дасягнута дамоўленасць аб развіцці супрацоўніцтва паміж «ІЦТ Гарызонт», ААТ «МВАВТ» і ТАА «ЦФ-Кама», НТЦ ПАТ «КАМАЗ» у галіне вытворчасці для ПАТ «КАМАЗ» камплектуючых.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць візіту генеральнага дырэктара ПАТ «КАМАЗ» Сяргея Кагогіна ў другім квартале 2022 года ў Рэспубліку Беларусь з наведваннем прамысловых прадпрыемстваў патэнцыйных пастаўшчыкоў камплектацыі на канвеер татарстанскага вытворцы.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці