Грамадская арганізацыя беларусаў Казані «Спадчына» атрымала грант для стварэння экспазіцыі беларускай культуры
08.11.2022 г.Сертыфікат для стварэння экспазіцыі беларускай культуры ўручаны грамадскай арганізацыя беларусаў г.Казані «Спадчына» ад імя прэзідэнта Рэспублікі Татарстан Рустама Мініханава.
Цырымонія ўручэння прайшла ў Міжнародным выставачным цэнтры «Казань ЭКСПА» ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства.
З прывітальным словам да гледачоў звярнуўся намеснік старшыні Дзяржсавета Рэспублікі Татарстан Юрый Камалтынаў. Ён павіншаваў з Днём народнага адзінства і нагадаў, што больш за 400 гадоў таму, у 1612 годзе, прадстаўнікі розных саслоўяў, нацыянальнасцяў і веравызнанняў аб'ядналіся для абароны Радзімы і захавання яе ідэнтычнасці.
3-4 лістапада 2022 г. адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю Асамблеі народаў Татарстана і Дню народнага адзінства ў якіх прыняў удзел кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Казані Віктар Шчацько.