:

У Казані адсвяткавалі Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

04.04.2022 г.

2 красавіка 2022 года кіраўнік аддзялення Пасольства Віктар Шчацько прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. У Доме Дружбы народаў Татарстана адбылася мастацкая выстава «Творы Янкі Купалы ў ілюстрацыях» і святочны канцэрт пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Татарстан.

Гасцей свята прывіталі Віктар Шчацько, намеснік міністра культуры РТ Дамір Натфулін, намеснік Старшыні Савета Асамблеі народаў Татарстана, старшыня Рускага нацыянальна-культурнага аб'яднання РТ Ірына Аляксандроўская і кіраўнік Грамадскай арганізацыі беларусаў Казані «Спадчына» Сяргей Марудзенка. Галоўнай тэмай канцэртнай праграмы стала непарыўная сувязь народаў Татарстана і Беларусі ў розных сферах жыцця.

Віктар Шчацько ўручыў нагрудныя знакі «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» Рэнату Харысаву, паэту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі РФ і Дзяржаўнай прэміі Татарстана імя Габдулы, а таксама загадчыцы музея Янкі Купалы ў вёсцы Пячышчы Рыме Абызавай. Падзяку за шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм уручылі захавальніку музея Янкі Купалы – Таццяне Чарнавой. Падзяка за супрацоўніцтва і папулярызацыю, умацаванне культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Татарстана ад музея Янкі Купалы ў Мінску, уручана члену Грамадскай арганізацыі беларусаў Казані «Спадчына» Леаніду Крылову.

У праграме канцэрта былі прадстаўлены нумары, якія адлюстроўваюць таксама культурныя традыцыі нашых народаў. Акрамя твораў класіка Янкі Купалы са сцэны прагучалі творы татарскага кампазітара Фарыда Яруліна, які загінуў у 1943 годзе, вызваляючы тэрыторыю Беларусі. У 2017 годзе ў Віцебскай вобласці яму ўсталяваны помнік, а музычнаму ліцэю горада Дуброўна прысвоена яго імя.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці