:

Аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі

16.03.2022 г.

16 сакавіка 2022 года кіраўнік аддзялення Пасольства ў Краснаярску Аляксандр Пазняк сустрэўся з дырэктарам Краснаярскага навукова-даследчага інстытута сельскай гаспадаркі Аляксеем Лапшыным.

Размова тычылася пытанняў супрацоўніцтва названага інстытута з адпаведнымі навукова-даследчымі арганізацыямі і заводамі Рэспублікі Беларусь у мэтах магчымай дадатковай адаптацыі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, якая пастаўляецца ў Краснаярскі край, да кліматычных і зямельных умоў Сібіры. Аляксандр Пазняк прапанаваў разгледзець варыянты ўзаемадзеяння інстытута з дылерамі ААТ «МТЗ», якія знаходзяцца ў Краснаярскім краі, вывучыўшы, у тым ліку, формы ўдзелу ўстановы ў арганізацыі навуковага забеспячэння сэрвіснага абслугоўвання беларускіх трактароў на тэрыторыі краю.


Аляксей Ліпшын выказаў зацікаўленасць у развіцці кантактаў з навукова-практычнымі цэнтрамі НАН Беларусі ў галіне племянной жывёлагадоўлі і аграноміі, а таксама вывучэнні магчымай сумеснай работы з ААТ «БелВітуніфарм» па абгрунтаванню прымянення ў сельскай гаспадарцы рэгіёну ветэрынарных прэпаратаў.
Бакі дамовіліся аб далейшай практычнай каардынацыі работы па гэтых напрамках.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці