:

Пра працоўную паездку ў Забайкальскі край

28.03.2022 г.

21 – 23 сакавіка адбылася рабочая паездка кіраўніка аддзялення Пасольства Аляксандра Пазняка ў Забайкальскі край, у час якой прайшлі сустрэчы і перагаворы з губернатарам Забайкальскага краю Осіпавым Аляксандрам, кіраўнікамі і членамі Урада рэгіёну.

Абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, паставак грузавой і пасажырскай тэхнікі, харчовай групы тавараў у Забайкальскі край, а таксама вывучэнне магчымага імпарту ў Рэспубліку Беларусь прадукцыі авечкагадоўлі.

Губернатар Забайкальскага края Аляксандр Осіпаў адзначыў важнасць падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Урадам Забайкальскага края і Урадам Рэспублікі Беларусь, а таксама звярнуў увагу на актуальны напрамак у перыяд дзеяння заходніх санкцый на Расію і Беларусь – узаемную пастаўку неабходных для нармальнага функцыянавання эканомік дзвюх краін рознага віду тавараў.

Ва Урадзе краю дасягнута дамоўленасць аб аператыўнай сумеснай прапрацоўцы пытання аб пастаўцы не менш як 30 ліфтаў вытворчасці ААТ «Магілёўліфтмаш» для патрэб жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэгіёну ў рамках праграмы капітальнага рамонту шматкватэрных дамоў у Чыце.

Штогод для сельскай гаспадаркі краю неабходна пастаўка каля 70-ці трактароў. І хаця трактары МТЗ у краі традыцыйна карыстаюцца попытам, дылера Мінскага трактарнага завода ў рэгіёне няма. Бакі дамовіліся прапрацаваць гэта пытанне ў мэтах магчымай пастаўкі ў рэгіён ва ўстаноўленым парадку беларускіх трактароў.

Аляксандр Пазняк наведаў прадпрыемствы АТ «Чытагалоўзаб» і ТАА «Усход-Агра». Пры абмеркаванні пытанняў супрацоўніцтва з кіраўніцтвам гэтых прадпрыемстваў адзначана, што, нягледзячы на пэўныя пастаўкі беларускіх запасных частак праз гэтыя структуры ў рэгіён, спектр лінейкі запасных частак, якая пастаўляецца, мог бы быць значна шырэйшы.

У інтэрв'ю сродкам масавай інфармацыі краю Аляксандр Пазняк выказаў задавальненне вынікамі перагавораў і адзначыў высокую зацікаўленасць бакоў у пашырэнні ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Забайкальскім краем


 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці