:

Аб кантактах з предстаўнікамі дзелавых колаў

05.05.2022 г.

У развіццё дамоўленасцей, дасягнутых 22 красавіка бягучага года на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Краснаярскага краю, 5 мая ў аддзяленні Пасольства адбыліся перагаворы Аляксандра Пазняка з кіраўнікамі некаторых прадпрыемстваў рэгіёну.

Старшыня рэгіянальнага аддзялення ГА «Апора Расіі» Захараў В.І. і дырэктар дадзенай структуры Самарына І.А. прадставілі арганізацыю і выказалі зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з бізнес-супольнасцю Беларусі.

З генеральным дырэктарам ТАА «ВАММэбля» Маскоўскіх А.У. размова ішла аб наладжванні кантактаў з беларускімі вытворцамі мэблі, у першую чаргу, з масіву дрэва, у мэтах далейшай яе закупкі і продажу ў Краснаярскім краі.

Кіраўнікі Канскага прадпрыемства лёгкай прамысловасці Кашкарова Л.М. і Кашкараў А.Г. цікавіліся магчымасцю набыцця тканін і гатовага адзення прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам», у тым ліку ААТ «Аршанскі льнокамбінат». Старшыня Саюза адукацыйнага прадпрымальніцтва Краснаярскага краю, заснавальнік ліцэнзаванага дзіцячага сада «Бібігон» у Краснаярску Наталля Бедыянашвілі выказала зацікаўленасць у прапрацоўцы пытання аб пастаўках дзіцячых цацак беларускай фабрыкі «Палессе», а таксама спецвопраткі для працаўнікоў.
У выніку абмеркавання гэтых пытанняў вызначаны алгарытм і арыенціровачныя тэрміны іх вырашэння.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці