:

Аб супрацоўніцтве з ТАА «АГРАТЭРМІНАЛ»

04.04.2022 г.

4 красавіка ў аддзяленні Пасольства адбыліся перамовы Аляксандра Пазняка з кіраўніцтвам найбуйнейшага аптова-размеркавальнага цэнтра міжнароднага класа ў Сібіры «АГРАТЭРМІНАЛ».

Генеральны дырэктар цэнтра А.Мурадзян, камерцыйны дырэктар М.Кандакова і намеснік генеральнага дырэктара Т.Львова праінфармавалі аб магчымасцях прадпрыемства і яго зацікаўленасці ў пастаўках прадуктаў харчавання з Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым акцэнт быў зроблены на аптовых закупках і пастаўках у мясцовыя гандлёвыя сеткі «Чырвоны яр», «Камандор» і іншыя гандлёвыя пункты.

Аляксандр Пазняк прапанаваў разгледзець магчымасць паставак з Рэспублікі Беларусь кансерваваных мясных і малочных прадуктаў, каўбасных вырабаў, сыроў, у тым ліку дзяржаўнага аб'яднання «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты», а таксама кандытарскіх вырабаў вытворчасці кандытарскіх фабрык «Камунарка», «Спартак», «Слодыч» ды іншых. Кіраўніцтву краснаярскага прадпрыемства дадзены кантактныя даныя асноўных вытворцаў беларускай прадукцыі, выказана гатоўнасць аказання садзейнічання ў наладжванні і развіцці кантактаў з імі.

Дасягнута дамоўленасць аб сумеснай прапрацоўцы магчымасці паставак прадукцыі ў іншыя рэгіёны адказнасці аддзялення Пасольства.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці