:

Аб пасяджэнні Рабочай групы

11.11.2022 г.

Пытанні гандлёва-эканамічнага партнёрства абмеркавалі 11 лістапада ў анлайн-фармаце ўдзельнікі пасяджэння сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Саха (Якуція).

Беларускі бок узначаліў намеснік міністра эканомікі Сяргей Міцянскі, расійскую – першы намеснік старшыні ўрада Рэспублікі Саха Андрэй Фядотаў.

Закрануты пытанні ўзаемадзеяння ў галіне прамысловасці і аграпрамысловага комплексу, развіцця транспарту і бізнес-кантактаў па лініі гандлёва-прамысловых палат.

Начальнік упраўлення Расіі МЗС Беларусі Алег Іваноў і кіраўнік аддзялення пасольства ў Краснаярску Аляксандр Пазняк прынялі ўдзел у абмеркаванні пытання арганізацыі візіту ў г.Мінск дэлегацыі Рэспублікі Саха на чале з Старшынёй Урада Андрэем Тарасенка.

Бакі акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці дасягнення канкрэтных дамоўленасцей па ўсіх напрамках супрацоўніцтва.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці