:

Перспектывы актывізацыі супрацоўніцтва з Чачэнскай Рэспублікай абмеркаваны ў Мінску

08.04.2022 г.

7-8 красавіка 2022 г. Рэспубліку Беларусь наведала дэлегацыя Урада Чачэнскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам Старшыні Урада Чачэнскай Рэспублікі Х.Хакімавым.

На працягу двух дзён прадстаўнікі расійскага рэгіёну правялі перагаворы ў Міністэрстве прамысловасці, Міністэрстве транспарту і камунікацый, Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце Рэспублікі Беларусь, наведалі вядучыя прамысловыя прадпрыемствы горада Мінска – ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», ААТ «Мінскі трактарны завод» і ААТ «Амкадор».

Асаблівая ўвага ў праграме візіту была ўдзелена пытанням гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і перспектыўным праектам у сферы прамысловасці.

Даведачна. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі ў студзені-лютым 2022 года, тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Чачэнскай Рэспублікай склаў 3,3 млн. долараў і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года павялічыўся ў 2,4 раза. У тым ліку беларускі экспарт – 3,3 млн. даляраў і павялічыўся ў 2,4 разы. Знешнегандлёвае сальда для Рэспублікі Беларусь станоўчае – «плюс» 3,3 млн. долараў.

У расійскі рэгіён у першую чаргу пастаўлялася мэбля, прадукцыя перапрацоўчай прамысловасці, будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі.

26 студзеня 2022 г. бакамі быў падпісаны План мерапрыемстваў («Дарожная карта») па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Чачэнскай Рэспублікі (Расійская Федэрацыя) аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве на 2022 — 2023 гады.

Расійскі рэгіён мае значны патэнцыял для нарошчвання ўзаемадзеяння і паглыблення эканамічных сувязей.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці