:

У гарадах Поўдня Расіі на маршруты выйшлі новыя аўтобусы і тралейбусы беларускай і сумеснай вытворчасці

23.02.2022 г.

У пачатку 2022 года на маршрутах Краснадара, Растова-на-Доне і Геленджыка пачалі працаваць аўтобусы і тралейбусы беларускай і сумеснай беларуска-расійскай вытворчасці.

З 12 нізкападлогавых аўтобусаў павышанай умяшчальнасці МАЗ 203016, закупленых МУП «Краснадарскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне», сем ужо працуюць на маршруце нумар 2Е сталіцы Кубані.



Этап прыёмкі закупленага транспарту прайшоў у Муніцыпальным унітарным прадпрыемстве пасажырскага аўтатранспартнага абслугоўвання горада-курорта Геленджык. Раней чатыры аўтобусы МАЗ 206045 былі набыты ў рамках муніцыпальнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця чарнаморскага курорта.



У Растове-на-Доне на маршруты выехалі пяць закупленых горадам тралейбусаў з аўтаномным ходам. Гэта машыны «Гаражанін", вырабленых на АТ «Уфімскі трамвайна-тралейбусны завод» у партнёрстве з ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАВТАМАЗ» (у тым ліку выкарыстаны кузаў беларускага прадпрыемства).

Паводле інфармацыі партала rostovgortrans.ru чатыры з іх будуць працаваць на маршруце № 17 «Будгарадок – Цэнтральны рынак», выкарыстоўваючы аўтаномны ход, а яшчэ адзін – на маршруце № 6 «Вуліца Каралева – Цэнтральны рынак» без выкарыстання аўтаномнага ходу.


 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці