:

Сельскагаспадарчая тэхніка беларускай вытворчасці прадстаўлена на XXV Аграпрамысловым форуме поўдня Расіі

02.03.2022 г.

2-4 сакавіка 2022 года ў Растове-на-Доне праходзіць XXV Аграпрамысловы форум поўдня Расіі, а таксама выставы «Интерагромаш» і «Агратэхналогіі»

Спецыялізаваная экспазіцыя праекта прадстаўляе ўвесь спектр тэхнікі для работы на зямлі: трактары, камбайны, кормаўборачную і глебаапрацоўчую тэхніку, пасяўныя і пагрузачныя машыны, абсталяванне для ўнясення ўгнаенняў, аховы раслін. Прадстаўлены шырокі выбар аграхімічнай прадукцыі: высокаэфектыўныя сродкі аховы раслін, угнаенні.



У мерапрыемстве бяруць удзел 185 экспанентаў з Расіі, Беларусі, Украіны, Польшчы, 52 дэлегацыі фермераў з раёнаў Растоўскай вобласці, Краснадарскага і Стаўрапольскага краёў, прадстаўлены 130 брэндаў аграхімічнай прадукцыі, 180 узораў найноўшай сельгастэхнікі.

У ліку ўдзельнікаў форуму арганізацыі, якія прадстаўляюць прадукцыю, зробленую ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку ТАА «ГД МТЗ-Стаўрапаль» і ТАА «Бізон-Трэйд».

Сярод прадстаўленай тэхнікі збожжаўборачны камбайн ААТ «Гомсельмаш» з гібрыднай схемай абмалоту і сепарацыі ПАЛЕССЕ GS3219.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці