:

Адбылося першае пасяджэнне двухбаковай Камісіі па каардынацыі супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Дагестан.

19.04.2022 г.

18 красавіка 2022 года ў фармаце відэаканферэнцсувязі адбылося першае пасяджэнне двухбаковай Камісіі па каардынацыі супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Дагестан.

У мерапрыемстве пад старшынствам Старшыні Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Алега Мацкевіча і Намесніка Старшыні Урада Рэспублікі Дагестан Рызвана Газімагамёдава прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Дагестан Расійскай Федэрацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадпрыемстваў.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, вызначылі канкрэтныя захады па актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння. Дасягнута дамоўленасць аб абмене дэлегацыямі і правядзенні дыстанцыйных мерапрыемстваў для дэталёвай адпрацоўкі асобных напрамкаў супрацоўніцтва.

Узгоднены для падпісання План мерапрыемстваў на 2022-2024 гады па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Дагестан аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.

Рэспубліка Дагестан валодае значным патэнцыялам для нарошчвання ўзаемадзеяння і паглыбленні эканамічных сувязей.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці