:

Перспектывы паставак беларускай тэхнікі абмеркаваны ў Растове-на-Доне

30.03.2022 г.

29 сакавіка кіраўнік аддзялення Пасольства сустрэўся з Намеснікам губернатара Растоўскай вобласці – міністрам транспарту Уладзімірам Акунёвым і прадстаўнікамі шэрагу галіновых міністэрстваў расійскага рэгіёну.

Абмяркоўваліся магчымасці арганізацыі паставак грузавой і спецыяльнай тэхнікі, якая прымяняецца пры рамонце і ўтрыманні дарог, машын і абсталявання для сельскай гаспадаркі і будаўніцтва, а таксама пасажырскага транспарту. Асобная ўвага была ўдзелена перспектывам работы ва ўмовах маштабных краінавых санкцый і цяжкасцей з пастаўкай імпартнай прадукцыі.



Па выніках нарады бакі ўзгаднілі механізм, які дасць магчымасць арганізаваць непасрэдныя кантакты беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў і арганізацый. Работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана.

Даведачна: паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі ў 2021 годзе тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Растоўскай вобласцю склаў 578,4 млн. долараў і ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся на 47,9 працэнта. У тым ліку беларускі экспарт – 351,1 млн. даляраў і павялічыўся на 48,6 адсоткі, беларускі імпарт – 227,2 млн. даляраў і павялічыўся на 46,8 адсоткі. Знешнегандлёвае сальда для Рэспублікі Беларусь станоўчае – «плюс» 123,9 млн. долараў.

16 лістапада 2021 года падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, паміж урадам Растоўскай вобласці і ААТ «Мінскі аўтамабільны завод».
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці