:

Абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з Валгаградскай вобласцю

05.04.2022 г.

5 красавіка ў фармаце відэаканферэнцсувязі адбылася рабочая нарада намесніка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Рэспублікі Беларусь Б.Яфрэмава і намесніка Губернатара Валгаградскай вобласці Расійскай Федэрацыі А.Пісемскай па актуальных пытаннях гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

У перагаворах прынялі ўдзел прадстаўнікі галіновых органаў кіравання Рэспублікі Беларусь і Валгаградскай вобласці, а таксама прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі і расійскага рэгіёну.

Асаблівая ўвага была ўдзелена ўзаемадзеянню ў сучасных умовах, узаемным пастаўкам спецыяльнай тэхнікі, абсталявання і запчастак, пашырэнню гандлёва-эканамічных адносін.

Удзельнікі перагавораў не абышлі ўвагай і гуманітарнае супрацоўніцтва, а таксама развіццё міжрэгіянальных сувязей.

Даведачна. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі ў студзені-лютым 2022 года, тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Валгаградскай вобласцю склаў 49,8 млн. долараў і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года павялічыўся на 60,1 працэнта. У тым ліку беларускі экспарт – 23,4 млн. даляраў і павялічыўся ў 2,2 разы, беларускі імпарт – 26,4 млн. даляраў і павялічыўся на 27,7 працэнта. Знешнегандлёвае сальда для Рэспублікі Беларусь адмоўнае – «мінус» 2,9 млн. долараў.

У 2021 годзе бакамі былі падпісаны:
 
Пагадненне паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам Рэспублікі Беларусь і Урадам Стаўрапольскага края Расійскай Федэрацыі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве;

План мерапрыемстваў на 2021-2024 гады па рэалізацыі Пагаднення паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам Рэспублікі Беларусь і Урадам Стаўрапольскага края Расійскай Федэрацыі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці