:

Аб правядзенні пасяджэння Рабочай групы з Курскай вобласцю

17.02.2022 г.

17 лютага 2022 года ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылося XIII пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па развіццю супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Пасяджэнне адбылося пад сустаршынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Шульгана, а таксама Губернатара Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі Рамана Старавойта.
У ходзе мерапрыемства бакі прадметна абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Курскай вобласцю ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, а таксама ў будаўнічай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах.
Па выніках пасяджэння вызначаны графік узаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву, дасягнута дамоўленасць актывізаваць міжрэгіянальны дыялог, кантакты па лініі бізнесу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці