:

Аб актывізацыі супрацоўніцтва са Смаленскай вобласцю

16.08.2021 г.

16 жніўня 2021 г. адбылася сустрэча кіраўніка аддзялення Пасольства ў Смаленску Валерыя Гурына з Намеснікам губернатара Смаленскай вобласці — кіраўніком Апарату Адміністрацыі Смаленскай вобласці Юрыем Свірыдзенкавым.

У ходзе перагавораў абмеркавана рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых 30 красавіка 2021 г па выніках пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь са Смаленскай вобласцю.

Беларускім бокам пацверджана гатоўнасць удзельнічаць у рэалізацыі праектаў па мадэрнізацыі дарожнай інфраструктуры рэгіёну, уключаючы пастаўку дарожна-будаўнічай і пасажырскай тэхнікі, газіфікацыі населеных пунктаў, будаўніцтву школ, дзіцячых садкоў.

У гэты ж дзень Валерый Гурын быў прыняты кіраўніком горада Смаленска Андрэем Барысавым. На сустрэчы абмеркаваны шляхі інтэнсіфікацыі міжрэгіянальных кантактаў, ход рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж горадам Смаленскам і Маскоўскім раёнам горада Мінска.

Дасягнута дамоўленасць аб візіце мэра Смаленска ў Мінск для абмену досведам функцыянавання жыллёва-камунальнай сферы ў канцы бягучага — пачатку наступнага года з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў дзвюх краінах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці