:

Аб правядзенні пасяджэння Рабочай групы з Варонежскай вобласцю

23.11.2021 г.

23 лістапада 2021 г. пад кіраўніцтвам намесніка Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Барыса Андрасюка ў рэжыме ВКС праведзена другое пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Варонежскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

У ходзе пасяджэння прадметна абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Варонежскай вобласцю ў будаўнічай сферы, у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, пытанні актывізацыі міжрэгіянальнага, гуманітарнага супрацоўніцтва і інш.

Варонежская вобласць з’яўляецца важным гандлёва-эканамічным партнёрам Рэспублікі Беларусь За дзевяць месяцаў 2021 г. двухбаковы тавараабарот у параўнанні са студзенем — вераснем 2020 г. вырас на 21,8 працэнта і склаў 250,4 млн. долараў ЗША, беларускі экспарт у Варонежскую вобласць павялічыўся на 13,8 працэнта, дасягнуўшы адзнакі ў 161, 7 млн. долараў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці