:

БУТБ забяспечыць адзіны канал збыту і закупак для сельгасвытворцаў Беларусі і Варонежскай вобласці

14.07.2021 г.

Беларуская універсальная таварная біржа забяспечыць адзіны канал збыту і закупак для сельгасвытворцаў Беларусі і Варонежскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

«На харчовыя тавары і сыравіну прыходзіцца амаль палова ад агульнага аб’ёму экспартных паставак Варонежскай вобласці. У Беларусі доля сельскай гаспадаркі ў экспарце таксама значная — каля 20%. Пры гэтым наша краіна традыцыйна ўваходзіць у тройку найбуйнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў вашага рэгіёну. Таму я ўпэўнены, што менавіта прадукцыя АПК стане драйверам росту біржавага гандлю паміж Беларуссю і Варонежскай вобласцю», — сказаў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў падчас бізнес-форуму, арганізаванага Цэнтрам падтрымкі экспарту Варонежскай вобласці.

Прадстаўнік біржы таксама падкрэсліў, што размова ідзе менавіта аб узаемным гандлі, паколькі абодвум бакам ёсць што прапанаваць адзін аднаму. «Беларускія сельгаспрадпрыемствы актыўна выкарыстоўваюць біржавую пляцоўку для паставак сухога малака і вяршкоў, сметанковага масла, мяса і гарбарнай прадукцыі ў розныя рэгіёны Расіі. У той жа час на беларускім рынку заўсёды запатрабаваныя шроты алейных, кармавыя дабаўкі, крупы і зернавыя, а Варонежская вобласць як раз з’яўляецца адным з лідараў у гэтым сегменце. Адпаведна такое супрацоўніцтва выгаднае абодвум бакам. У гэтым кантэксце біржа можа стаць адзіным каналам збыту і закупак для беларускіх і варонежскіх вытворцаў прадукцыі АПК. Для гэтага ў нас ёсць усё неабходнае: вопыт, інфраструктура, кліенцкая база і інструменты кантролю за выкананнем пагадненняў », — адзначыў Андрэй Новікаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці