Вызначаны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва з Арлоўскай вобласцю
07.09.2021 г.У мэтах развіцця доўгатэрміновых і ўзаемавыгадных двухбаковых сувязей падпісаны План мерапрыемстваў па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Арлоўскай вобласці на 2021 — 2023 гады.
З беларускага боку План мерапрыемстваў падпісаў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Пантус, з расійскага — Губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клычкоў.
План мерапрыемстваў прадугледжвае пашырэнне і ўмацаванне партнёрства ў сферы гандлю, інвестыцый, прамысловасці і аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, інфармацыйных тэхналогій, аховы здароўя і культуры, маладзёжнай палітыкі і адукацыі, устанаўлення партнёрскіх і пабрацімскіх сувязяў.
Бакі дамовіліся аказваць неабходнае садзейнічанне зацікаўленым прадпрыемствам і арганізацыям Арлоўскай вобласці і Рэспублікі Беларусь ва ўсталяванні прамых кантактаў.
План таксама прадугледжвае правядзенне сустрэч профільных ведамстваў і арганізацый для прэзентацыі інвестыцыйнага, культурнага і турысцкага патэнцыялу бакоў.