Праведзена пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы з Удмуртыяй
15.11.2022 г.15 лістапада 2022 г.пад старшынствам кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Матусевіча прайшло пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па супрацоўніцтве з Удмурцкай Рэспублікай Расійскай Федэрацыі.
У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі асноўных галіновых міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, буйных прадпрыемстваў і арганізацый краіны.
З дакладам аб бягучай сітуацыі па супрацоўніцтве з Удмуртыяй выступіў кіраўнік аддзялення Пасольства ў г.Уфе Артур Карповіч. Ён пазначыў вынікі працы з гэтым расейскім рэгіёнам у 2021 годзе, дынаміку змены паказчыкаў за мінулы перыяд 2022 года, а таксама дадатковыя напрамкі для павелічэння беларускага экспарту.
У прыватнасці, адзначана, што па выніках мінулага года сярод расійскіх рэгіёнаў Удмуртыя заняла 47 месца па экспарце з Беларусі і 38 месца па імпарце ў Беларусь. Пры гэтым паказчык беларускага экспарту па выніках працы за 9 мес. 2022 года на фоне высокай базы мінулага года павялічыўся больш чым на 13% у параўнанні з паказчыкам экспарту за аналагічны перыяд 2021 года.
Даведачна: за 9 месяцаў 2021 г. аб'ём беларускага экспарту ва Удмуртыю складаў 127,9% да аналагічнага перыяду 2020 г.
З улікам праведзенага аналізу паставак па экспарце ў разрэзе таварных пазіцый рэкамендавана прыняць дадатковыя меры па нарошчванні аб'ёмаў паставак Мінсельгасхарчу, Мінпраму, канцэрнам «Беллеспаперапрам», «Белдзяржхарчпрам» і «Беллегпрам».
Акрамя таго, у ходзе пасяджэння беларускай часткі Рабочай групы прадстаўнік Амбасады падрабязна спыніўся на Праграме маючага адбыцца візіту ў Беларусь дэлегацыі Удмурцкай Рэспублікі на чале з кіраўніцтвам гэтага рэгіёну, намеціўшы канкрэтныя мэты і задачы зацікаўленым.