:

Кіраўнік Башкірыі азнаёміўся з прадукцыяй ААТ «Магілёўліфтмаш»

27.09.2021 г.

27 верасня 2021 г. у Уфе адкрыўся форум «Уралстройиндустрия». Кіраўнік Рэспублікі Башкартастан Радый Хабіраў наведаў стэнд ААТ «Магілёўліфтмаш», прадстаўлены на форуме.

У прыватнасці, сумесна з афіцыйным дылерам ТАА «УралСтройМашКомплект» Хабіраву была паказана ліфтавая кабіна ЛП-0621Б, якая будзе ўстаноўлена ва Уфе ў новабудоўлі на вуліцы Лётчыкаў.

Пасажырскія ліфты «Магілёўліфтмаш» выпускаюцца грузападымальнасцю ад 225 да 1275 кг з хуткасцю руху да 2 м/с уключна. Прызначаныя для ўстаноўкі ў жылых дамах, грамадскіх і адміністрацыйных будынках, гасцініцах, банках і офісах, вырабляюцца з верхнім і ніжнім размяшчэннем машыннага памяшкання, а таксама асобныя мадэлі, якія не маюць машыннага памяшкання.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці