:

Трактары «Беларус» выкарыстоўваюцца на ўсерасійскім конкурсе «World Skills»

01.09.2021 г.

Ва Уфе праходзіць усерасійскі Нацыянальны чэмпіянат «Маладыя прафесіяналы» (WorldSkills Russia) сярод студэнтаў сярэдніх і вышэйшых прафесійных устаноў ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў. Канкурсанты дэманструюць сваё майстэрства на новенькіх трактарах маркі «Беларус».

Тэхніка прадастаўлена афіцыйнымі дылерамі Мінскага трактарнага завода ў Рэспубліцы Башкартастан ТАА «ПО ТЕХРЕСУРС» і ГУСП «Башсельхозтехника».

Усяго ў чэмпіянаце ўдзельнічаюць больш за 1800 канкурсантаў па 105 прафесійным кампетэнцыям. Пры гэтым задзейнічана таксама каля 1700 экспертаў.

Па ініцыятыве аддзялення Пасольства ва Уфе па выніках праведзеных конкурсаў сабраны прапановы і пажаданні ад маладых удзельнікаў і дасведчаных экспертаў адносна ўдасканалення мадэляў трактароў. Прапановы накіраваны для аналізу і магчымага прымянення беларускаму вытворцу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці