Беларусы Башкартастана — на Рэспубліканскім свяце башкірскага мёду «Баль Байрамы»
26.08.2021 г.Рэгіянальная грамадская арганізацыя «Беларусы Башкартастана» і філіял ГБУ «Дом дружбы народаў Рэспублікі Башкартастан» прынялі ўдзел у Рэспубліканскім свяце башкірскага мёду «Баль Байрамы», які прайшоў у пасёлку Краснаўсольскі Гафурыйскага раёна Рэспублікі Башкартастан.
Галоўнай падзеяй у рамках свята стаў мядовы кірмаш. Больш за 160 пчаляроў з усёй рэспублікі давалі магчымасць прадэгуставаць жадаючым ліпавы, грэчкавы, кветкавы, з маткавага малачка і іншыя віды мёду.

Беларускі гісторыка-культурны цэнтр прадэманстраваў традыцыі беларускага народа праз нацыянальныя пачастункі беларускай кухні.