:

Узаемадзеянне ў сферы кааперацыі абмеркавалі на прамысловым форуме ва Уфе

16.11.2022 г.

16-18 лістапада ў Рэспубліцы Башкартастан на палях прамысловага форуму прайшоў «круглы стол» на тэму «Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і кааперацыя. Імпартазамяшчэнне».

У яго рабоце прыняў актыўны ўдзел кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Уфе Артур Карповіч. Выступаючы перад удзельнікамі пасяджэння дыпламат адзначыў, што за апошнія гады Беларусі і Башкартастану ўдалося істотна актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва як на ўзроўні органаў улады і кіравання, так і паміж бізнес-супольнасцю.

За апошні год арганізаваны два візіта ў Беларусь дэлегацыі гэтага расійскага рэгіёну пад кіраўніцтвам Кіраўніка Башкартастана Радыя Хабірава. Адбыўся візіт ва Уфу беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанка. Апынуліся карыснымі і выніковымі больш за 20 іншых візітаў. У названы перыяд праведзены два пасяджэнні сумеснай рабочай групы. Падпісаны План мерапрыемстваў на 2022-2024 гг.па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Башкартастана, а таксама каля трох дзясяткаў пагадненняў (кантрактаў).

Пры гэтым А.Карповіч адзначыў, што за 9 месяцаў бягучага года аб'ём беларускага экспарту ў Башкартастан у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас амаль на 20%. У два разы павялічаны аб'ёмы набываемай прадукцыі ў Беларускага металургічнага завода, ААТ «Гомсельмаш» (рост на 20%), Мінскага маторнага завода (звыш 80%), СП «Санта Брэмар «(больш за 15%), ААТ «Керамін» (больш за 50%), ААТ «Магілёўліфтмаш» (звыш 30%), кіруючай кампаніі холдынгу канцэрн «Брэстмясамалпрам» (больш за 50%), Мінскага электратэхнічнага завода ім.В.Казлова (звыш 35%).

Акрамя таго, акрамя прамых паставак тавараў бакамі усё больш увагі надаецца пытанню адкрыцця сумесных, у тым ліку імпартазамяшчальных вытворчасцяў.

У прыватнасці, на базе Уфімскага трамвайна-тралейбуснага завода створана зборачная вытворчасць тралейбусаў «Гараджанін» з машынакамплектаў ААТ «МАЗ». На базе прадпрыемстваў «ТЭХРЭСУРС» і «АГРАСІЛА» – збожжаўборачных камбайнаў. У г.Віцебску з прыцягненнем расійскіх інвестыцый створана прадпрыемства «Станкомонтаж-захад»  па вытворчасці прамысловых станкоў.

Акрамя гэтага ў Башкартастане арганізавана зборачная вытворчасць колавых трактароў МТЗ. Праходзяць тэставыя выпрабаванні гусенічныя трактары беларускай вытворчасці для далейшай лакалізацыі зборкі на базе башкартастанскага прадпрыемства. У індустрыяльным парку «Уфімскі» пачата будаўніцтва завода «Амкадор» па вытворчасці зернесушыльных комплексаў. Падпісана дарожная карта па стварэнні зборачнай вытворчасці аўтамабіляў «МАЗ» на прадпрыемстве «Чырвоны пралетар» (г.Сцерлітамак). Прапрацоўваецца пытанне арганізацыі зборачнай вытворчасці культыватараў дыскава-лаповых» «Амкадор-Агра» на базе башкартастанскага прадпрыемства.

А.Карповіч засяродзіў асаблівую ўвагу прысутных на працы спецыяльнай міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў Расію, якая была створана па ініцыятыве Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Крутога. Дадзеная група з чэрвеня бягучага года разглядае прапановы па ажыццяўленні паставак беларускіх і імпартазамяшчальных тавараў на расійскі рынак. Ужо праведзена 5 пасяджэнняў. Патрэба башкартастанскіх прадпрыемстваў таксама перададзена для разгляду на пасяджэннях названай групы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці