:

«Магілёўліфтмаш» пашырае прысутнасць у Башкартастане

01.11.2022 г.

З мэтай абмеркавання пытання арганізацыі зборачнай вытворчасці беларускіх ліфтаў у Башкартастане 31 кастрычніка – 1 лістапада 2022 г.Уфу наведала дэлегацыя ААТ «Магілёўліфтмаш».

Папярэдняя дамоўленасць аб стварэнні зборачнай вытворчасці была дасягнута ў верасні 2022 г. у ходзе наведвання Башкартастана Прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанка.

Прадстаўнікі беларускага прадпрыемства падчас сустрэчы з кіраўнікамі ключавых міністэрстваў і ведамстваў Башкартастана правялі прэзентацыю сваіх магчымасцяў па выпуску розных мадыфікацый ліфтавага абсталявання, а таксама шматузроўневых парковак.

У ходзе візіту прадметна абмеркавана магчымасць арганізацыі зборачнай вытворчасці беларускіх ліфтаў на базе прадпрыемства ТАА «Руска ліфт» (г.Сцерлітамак), які ажыццяўляе вытворчасць ліфтаў і ліфтавага абсталявання і мае вытворчыя магутнасці каля 2 тыс. ліфтаў у год.

Па выніках сустрэчы вызначаны асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння, дасягнуты дамоўленасці па арганізацыі візіту ў Рэспубліку Беларусь кіраўніцтва ТАА «Руска-беларускі бізнес» для дэталёвага вызначэння пытанняў супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці