:

Юбілейны медаль «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі» ўручаны Ірыне Глускай

04.05.2022 г.

У аддзяленні Пасольства ва Уфе Ірыне Міхайлаўне Глускай, прэзідэнту Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000», уручаны юбілейны медаль «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі».

Гэтай узнагароды Ірына Міхайлаўна ўдастоена за значны асабісты ўклад у пашырэнне міжнародных грамадскіх сувязей, умацаванне гандлёва-эканамічных, гуманітарных, культурных і навуковых сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй».

Пры падтрымцы Ірыны Міхайлаўны Глускай у Самарскай вобласці рэалізуюцца розныя праекты, аказваецца дапамога ветэранам, маладым талентам і г.д.

Неабходна адзначыць, што Ірына Міхайлаўна больш за 20 гадоў узначальвае Самарскую абласную грамадскую арганізацыю беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» і ўвесь гэты час яна праводзіць вялікую працу па пашырэнні міжнароднага супрацоўніцтва.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці