На самарскай зямлі беражліва захоўваюць беларускія традыцыі
04.05.2022 г.Беражліваму захаванню і папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры, традыцый і звычаяў нашых продкаў прысвечана дзейнасць беларускай нядзельнай школы «Родны кут» Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000».
На самарскай зямлі штогод праводзяць традыцыйныя беларускія святы і абрады, якія фарміруюць добрую глебу для захавання нацыянальных традыцый.
«Гуканне вясны» – адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных беларускіх звычаяў, які сімвалізуе развітанне з суровай зімой і сустрэчу вясны, абуджэнне прыроды пасля зімовага сну.
У праграме мерапрыемства: майстар-класы па старажытных беларускіх танцах і гульнях, карагоды, забавы і інш.