Трактары «Беларус» папоўнілі парк Уфы
17.05.2022 г.З улікам унесеных аддзяленнем Пасольства Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Башкортастан прапаноў аб папаўненні парку камунальных службаў рэспублікі сучаснай тэхнікай беларускай вытворчасці парк Уфы папоўніўся 23 трактарамі «Беларус», ключы ад якіх дырэктарам муніцыпальных прадпрыемстваў уручыў кіраўнік Адміністрацыі сталіцы Ратмір.
«Парк машын неабходна ўвесь час абнаўляць. Нашым камунальнікам патрэбная дадатковая тэхніка тут і цяпер» – адзначыў на штотыднёвай аператыўнай нарадзе Кіраўнік Башкартастана Радый Хабіраў.
Неабходна адзначыць, што ў перыяд з 19 па 21 мая 2022 года з мэтай азнаямлення з арганізацыяй вытворчасці камунальнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, навяснога абсталявання ў Рэспубліцы Беларусь запланаваны візіт Першага намесніка Прэм'ер-міністра Урада — міністра эканамічнага развіцця і інвестыцыйнай палітыкі Рэспублікі Башкартастан Рустама Муратава.