:

Намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Беларусі сустрэўся з кіраўніцтвам Башкартастана

17.11.2022 г.

У рамках візіту беларускай дэлегацыі ў Рэспубліку Башкартастан намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Беларусі Антон Краеўскі 17 лістапада правёў сустрэчу з Прэм'ер-міністрам Башкартастана Андрэем Назаравым.

Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва арганізацый сістэмы Кіравання справамі Прэзідэнта Беларусі, азначыўшы мерапрыемствы дзеля істотнага павелічэння аб'ёму ўзаемнага тавараабароту.

У праграме візіту беларускай дэлегацыі запланавана наведванне шэрагу прадпрыемстваў Башкартастана, у тым ліку Цэнтра кіравання Рэспублікай Башкартастан, АТ «Башспірт», а таксама прамысловага форуму і спецыялізаваных выстаў «Машынабудаванне», «Металаапрацоўка», «Iнавацыйны патэнцыял Уфы».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці