:

Пастаўкі беларускіх аўтобусаў у Хабараўскі край абмеркавалі з кіраўніцтвам ТАА «Група Кампаній «Пяць Зорак»

14.07.2021 г.

14 ліпеня 2021 года ў аддзяленні Пасольства ў Хабараўску адбылася рабочая сустрэча кіраўніка аддзялення Валерыя Сахно з намеснікам генеральнага дырэктара, сузаснавальнікам ТАА «Група Кампаній «Пяць Зорак» Кошалевым А.А.

Кампанія працуе на рынку пасажырскіх перавозак у Хабараўскам і Прыморскім краях, Амурскай вобласці, мае парк 600 аўтобусаў.

Абмеркаваны пытанні пастаўкі пасажырскай тэхнікі ААТ «МАЗ» для абнаўлення пасажырскага аўтапарка дадзенай кампаніі. Дамовіліся аб разглядзе закупак аўтобусаў вытворчасці ААТ «МАЗ» у колькасці 100 адз. ў 2022 годзе.

У межах сустрэчы праведзена прэзентацыя пасажырскай тэхнікі ААТ «МАЗ», прадастаўлена неабходная тэхнічная інфармацыя пра мадэлі аўтобусаў, пазначаны ўмовы гарантыйнага і паслягарантыйнага абслугоўвання.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці