:

Беларуская прадукцыя на выставе «Дзень поля — 2021»

16.07.2021 г.

Кіраўнік аддзялення Пасольства Уладзімір Варанковіч 15 ліпеня наведаў сельскагаспадарчую выставу «Дзень поля — 2021», традыцыйную у Ніжагародскай вобласці.

Уладзімір Варанковіч правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчовых рэсурсаў, фермерскіх гаспадарак, аграрных аб’яднанняў, дылерамі беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць сельскагаспадарчую тэхніку і абсталяванне.

На выставе прадстаўлена прадукцыя ААТ «Гомсельмаш», ААТ «МТЗ», ААТ «МАЗ» — УКХ «БелаўтаМАЗ», ГК «Гаспадар».

Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчовых рэсурсаў Ніжагародскай вобласці пры падтрымцы ТАА «Авторемстрой» (афіцыйны дылер ААТ «МТЗ») праведзены першыя абласныя спаборніцтвы па фігурным ваджэнні трактара «Беларус 80.1».

Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі міністэрства і падарункамі ад ААТ «МТЗ».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці