:

Кірмаш беларускіх тавараў адкрыўся ў Карэліі

20.07.2021 г.

Кірмаш беларускіх тавараў лёгкай прамысловасці і прадуктаў харчавання адкрыўся 19 ліпеня 2021 года ў карэльскім горадзе Сартавала.

Наведвальнікам выставы-кірмашу прапануецца мясная, кандытарская і малочная прадукцыя, трыкатажныя і льняныя вырабы. Традыцыйна беларускія тавары карыстаюцца значным попытам сярод жыхароў і гасцей Рэспублікі Карэлія. Адзначаецца якасць і кошт беларускіх прадуктаў і вырабаў лёгкай прамысловасці.

Кірмаш працягнецца да 25 ліпеня.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці