Беларускія правдспрыемствы на выставе-кірмашы «Аграрусь» у Санкт-Пецярбургу
06.09.2021 г.З 28 жніўня па 5 верасня 2021 г. на пляцоўцы комплексу «Экспафорум» у Санкт-Пецярбургу прайшла 30-я юбілейная аграпрамысловая выстава-кірмаш «Аграрусь» — найважнейшы спецыялізаваны сельскагаспадарчы форум Расіі.
Выстава арганізуецца для аказання падтрымкі малому і сярэдняму бізнесу АПК, садзейнічання развіццю галіновай кааперацыі, а таксама падтрымкі экспартаарыентаваных сельгасвытворцаў.
У працы выставы прынялі ўдзел прадстаўнікі вядучых аграпрамысловых расійскіх рэгіёнаў, перапрацоўшчыкі сельгаспрадукцыі, эксперты. З беларускіх кампаній — кандытарская фабрыка «Віцьба» і ААТ «Амкадор».
На выставе падпісана Пагадненне аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве паміж Урадам Ленінградскай вобласці і ААТ «Амкадор — кіруючая кампанія холдынгу».