Мінск і Мупманск звяжуць прамыя авіязносіны
18.08.2021 г.16 жніўня 2021 г. адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з намеснікам губернатара Мурманскай вобласці Вольгай Кузняцовай. З беларускага боку ў перамовах удзельнічалі кіраўнік аддзялення Пасольства ў Санкт-Пецярбургу Ігар Заламай і намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Авіякампанія «Белавія» Уладзімір Баркун.
Бакі абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Мурманскай вобласцю, а таксама пытанне арганізацыі прамых авіязносін паміж Мінскам і Мурманскам.
Прамыя рэйсы з Мурманска ў Мінск не ажыццяўляюцца ўжо больш за 20 гадоў, аднак расійскі рэгіён мае патрэбу ў аднаўленні палётаў па беларускім кірунку.
«Адкрыццё прамых рэйсаў і павелічэнне турыстычнага патоку з’яўляецца для нас адной з прыярытэтных задач. Так, у гэтым годзе новыя рэйсы ў Казань, Ніжні Ноўгарад і Краснадар карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Упэўненая, палёты ў Мінск будуць не менш запатрабаваныя, так як многія паўночнікі праводзяць адпачынак у Беларусі», — адзначыла Вольга Кузняцова.
У сваю чаргу Уладзімір Баркун адзначыў гатоўнасць беларускага нацыянальнага авіяперавозчыка пачаць дыялог з Мурманскам аэрапортам ў мэтах аператыўнага вырашэння ўсіх тэхнічных пытанняў па адкрыцці новай лініі.
Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аказваць узаемнае садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў пашырэння дзелавых і гуманітарных кантактаў.