:

Пра супрацоўніцтва Беларусі з Ненецкай аўтаномнай акругай

17.08.2021 г.

15 жніўня 2021 года ў Прадстаўніцтве Ненецкай аўтаномнай акругі ў Санкт-Пецярбургу прайшла сустрэча кіраўніка Аддзялення Пасольства Ігара Заламая з губернатарам Ненецкай аўтаномнай акругі Юрыем Бяздудным.

У рамках перамоў адбыўся абмен думкамі па пытаннях развіцця гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і расійскім рэгіёнам.

Адзначана ўзаемная цікавасць у актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння бізнес-колаў Ненецкай аўтаномнай акругі і Рэспублікі Беларусь.

Асобным кірункам супрацоўніцтва таксама маглі б стаць кантакты на міжмуніцыпальным узроўні. У дадзеным кантэксце бакі адзначылі мэтазгоднасць пошуку партнёраў у Ненецкай аўтаномнай акрузе і ў адной з абласцей Рэспублікі Беларусь для ўстанаўлення пабрацімскіх сувязяў.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аказваць узаемнае садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў пашырэння дзелавых і гуманітарных кантактаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці