:

Маскоўскія раёны Мінска і Санкт-Пецярбурга пашыраюць супрацоўніцтва

27.07.2021 г.

З 25 па 27 ліпеня 2021 года адбыўся візіт дэлегацыі Маскоўскага раёна Мінска ў Санкт-Пецярбург. Дэлегацыю ўзначаліла кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка.

Маскоўскія раёны Мінска і Санкт-Пецярбурга ў 2015 годзе падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурна-адукацыйнай сферах.

Падчас візіту адбыліся сустрэчы з першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Санкт-Пецярбурга Барысам Эпельманом, з кіраўніцтвам камітэтаў Урада Санкт-Пецярбурга.

Для пецябруржцаў была арганізавана прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцяў Маскоўскага раёна Мінска, прадстаўлена бачанне перспектыў двухбаковага супрацоўніцтва паміж раёнамі.

Па выніках перамоў падпісаны План мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве на 2021-2023 гады, а таксама Пагадненне паміж ГБУ «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Маскоўскага раёна» Санкт-Пецярбурга і ДУА «Сярэдняя школа № 67 горада Мінска».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці