Выстава «Следам за сонцам. Салярная сімволіка ў жыцці беларусаў» адкрылася ў Санкт-Пецярбургу
16.07.2021 г.Выстава «Следам за сонцам. Салярная сімволіка ў жыцці беларусаў» з Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі адкрылася 15 ліпеня 2021 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі Санкт-Пецярбурга. Адначасова ў Гродне адкрываецца выстава «Афрыка! Афрыка!» са збору Санкт-Пецярбургскага музея.
Выстава прысвечана распаўсюджванню і бытаванню культу сонца на тэрыторыі сучаснай Беларусі з часоў неаліту і яго адлюстраванню ў традыцыйнай беларускай культуры, якое прасочваецца ў матэрыяльных помніках, абраднасці і некаторых бытавых нормах.
На выставе прадстаўлена больш за 170 лепшых экспанатаў з калекцыі Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел куратары праекта з Гродзенскага і Санкт-Пецярбургскага музеяў, кіраўнік Аддзялення Пасольства ў Санкт-Пецярбургу.
Выстава будзе доўжыцца да 13 Кастрычніка 2021 года.