:

Беларуская рыбная індустрыя на Міжнародным аграпрамысловым форуме

15.09.2021 г.

З 8 па 10 верасня 2021 г. на пляцоўцы кангрэссна-выставачнага комплексу «Экспафорум» у Санкт-Пецярбургу прайшоў Міжнародны аграпрамысловы форум — галоўнае мерапрыемства расійскай рыбнай індустрыі.

На пляцоўцы форуму вызначаюцца асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця галіны, генеруюцца ідэі, вызначаюцца вектары развіцця для ўмацавання шматбаковага супрацоўніцтва і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі.

У рамках форуму арганізавана прэзентацыя прадукцыі і тэхналогій, што прымяняюцца ў сферах здабычы біярэсурсаў, а таксама іх перапрацоўкі. Удзельнікамі форуму і выставы сталі каля 400 кампаній з Расійскай Федэрацыі, краін СНД і далёкага замежжа.

Рэспубліка Беларусь на мерапрыемствах была прадстаўлена вядучым вытворцам рыбных кармоў і кармавых дабавак — Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацый, а таксама вытворцам абсталявання для перапрацоўкі рыбнай прадукцыі — ТАА «Лаванго інжынірынг».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці