Абаронцам Ленінграда ад Пасольства Рэспублікі Беларусь
08.09.2021 г.8 верасня першы сакратар аддзялення Пасольства ў Санкт-Пецярбургу Вольга Пятруніна прыняла ўдзел ва Урачыста-жалобнай цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента «Маці-Радзіма» на Піскароўскіх мемарыяльных могілках, прысвечанага Дню памяці ахвяраў блакады Ленінграда. Да манумента быў ўскладзены кошык кветак «Абаронцам Ленінграда ад Пасольства Рэспублікі Беларусь». Ва ўказаным мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Санкт-Пецярбургу.
У гэты дзень, 8 верасня, роўна 80 гадоў таму, пачалася адна з самых трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны, якія не маюць аналагаў у гісторыі чалавецтва — блакада горада Ленінграда.
900-дзённая блякада горада, якая запатрабавала напругі ўсіх маральных і фізічных сіл яго абаронцаў, была прарваная 18 студзеня 1943 гады, а цалкам знята — 27 студзеня 1944 года.
За масавы гераізм і мужнасць, праяўленыя абаронцамі блакаднага Ленінграда, гораду прысвоена вышэйшая ступень адзнакi — званне Горад-герой.