Беларускае энергазберагальнае абсталяванне будзе ўстаноўлена ў новай школе горада Беразоўскі Свярдлоўскай вобласці
27.07.2021 г.Рэгіянальным прадстаўніцтвам ГК «Теплосила» ва Уральскай федэральнай акрузе заключаны кантракт на пастаўку энергазберагальнага абсталявання. Найноўшае абсталяванне на суму 531,6 тыс. рублёў будзе ўстаноўлена ўжо ў 2021 годзе ў новай школе на 1275 месцаў у горадзе Беразоўскі Свярдлоўскай вобласці.

Кантракт заключаны на падставе Пратакола па выніках сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з Губернатарам Свярдлоўскай вобласці, якая адбылася 27 красавіка 2021 года.