:

Дэлегацыя АТ «Уралтрансмаш» наведала c рабочым візітам ААТ «МАЗ»

30.07.2021 г.

29-30 ліпеня 2021г. Рэспубліку Беларусь c рабочым візітам наведала дэлегацыя АТ «Уралтрансмаш». Дамоўленасць аб візіце дасягнута на сустрэчы Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Пятра Пархомчыка і Генеральнага дырэктара АТ «Уралтрансмаш» Дзмітрыя Семізорава на XI Міжнароднай прамысловай выставе «ИННОПРОМ-2021».

29 ліпеня адбылася сустрэча з Генеральным дырэктарам ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» Валерыем Іванковічам.

Падчас візіту Дзмітрый Семізораў азнаёміўся з тэхналогіяй зборкі грузавых машын, з мадэлямі і мадыфікацыямі машын, абсталяваннем зборачнага канвеера вузламі і агрэгатамі.

Таксама Дзмітрыю Семізораву была прадстаўлена лінейка самазвальнай тэхнікі МАЗ і лінейка трэцяга пакалення аўтобусаў — электробус МАЗ 303Е10, прадстаўнік якога — аўтобус МАЗ 303 стаў лідэрам у намінацыі «Аўтобус года» конкурсу «Лепшы камерцыйны транспарт года ў Расіі», які прайшоў у маі 2021 года ў Маскве .

На перамовах бакі абмеркавалі рэалізацыю сумесных праектаў па стварэнні зборачнай вытворчасці электратранспарту ў Екацярынбургу.

У завяршэнне перамоў абмяняліся сувенірамі і запланавалі новую сустрэчу для абмеркавання супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці