:

Аўтобусы «МАЗ» урачыста перададзены муніцыпалітэту г. Златавуста Чалябінскай вобласці

23.08.2021 г.

Муніцыпалітэт Златавустаўскай гарадской акругі набыў 9 аўтобусаў маркі «МАЗ» у рамках маштабнай транспартнай рэнавацыі, якую губернатар Чалябінскай вобласці Аляксей Тэкслер абвясціў па ўсім рэгіёне.

Прадстаўнік аўтазавода «МАЗ» Уладзімір Дормаш прэзентаваў мадэлі аўтобусаў і сумесна з прадстаўнікамі Урада вобласці і мэрам Златавуста Максімам Пякарскім апрабаваў тэхніку.

На працягу тыдня аўтобусы выйдуць на лінію, адзін з іх будзе запушчаны на сельскія маршруты, а астатнія восем звяжуць раёны вакзала і машзавода Златавуста. Аўтобусы абсталяваныя дызельнымі рухавікамі, адпаведнымі экостандартам, аўтаматычнымі каробкамі перадач і навігацыйным абсталяваннем.

Кіраўнік аддзялення Пасольства ў Екацярынбургу Віталь Войцік абмеркаваў падчас перадачы з губернатарам Чэлябінскай вобласці і мэрам Златавуста супрацоўніцтва з Мінскім аўтамабільным заводам, а таксама іншыя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Чалябінскай вобласцю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці