:

Гандлёвы дом «БелАЗ» на выставе «Горная справа / Ural Mining’21» у Екацярынбургу

08.10.2021 г.

5 — 7 кастрычніка 2021 г. у Екацярынбургу адбылася спецыялізаваная выстава «Горная справа / Ural MINING ’21».

У 2021 годзе ўпершыню выстава прайшла ў рамках IX Уральскага горнапрамысловага форуму пад эгідай Уральскага будаўнічага тыдня адначасова з выставамі «100+ TechnoBuild» і «УралЭкспоКамень». Агульная аўдыторыя падзеі склала больш за 15 тысяч чалавек, колькасць секцый дзелавой праграмы каля 150, а колькасць экспанентаў — 200.

У выставе «горная справа / Ural Mining’21» прынялі ўдзел прадстаўнікі Гандлёвага дома «БЕЛАЗ» і яго афіцыйнага дылера ў рэгіёне — кампаніі «БелТрансЛогистик». Прадстаўнікі «БЕЛАЗ» змаглі пагутарыць з многімі спажыўцамі горназдабыўной галіны рэгіёну, аказалі тэхнічную дапамогу ў падборы кар’ернай тэхнікі, прадэманстравалі самыя апошнія распрацоўкі беларускага заводу. Стэнд БЕЛАЗ наведала дэлегацыя на чале з міністрам прамысловасці і навукі Свярдлоўскай вобласці Сяргеем Перастроніным.

5 кастрычніка ў рамках выставы прайшла XVI Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя з замежным удзелам «Праблемы геатэхнікі і горнае машынабудаванне». На канферэнцыі з дакладам «Перспектыўныя распрацоўкі завода БЕЛАЗ» выступіў начальнік аддзела развіцця сэрвісу АТ «ГД БЕЛАЗ» Барыс Гарбуноў. Акцэнт у дакладзе зроблены на інавацыйныя распрацоўкі ААТ «БелАЗ»: кар’ерныя самазвалы на газавым паліве і акумулятарных батарэях, дызель-тралейвозы, беспілотныя кар’ерныя самазвалы.

У дні выставы працавала фірмовая крама «BELAZ-Shop», дзе ўсе наведвальнікі маглі набыць мадэлі тэхнікі БелАЗ, а таксама іншую фірмовую сувенірную прадукцыю. Па выніках выставы кампанія «БелТрансЛогистик» узнагароджана дыпломам «За актыўны ўдзел у выставе».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці