:

Беларускі скульптар перамог у IV Міжнародным арт-фестывалі «Мармуровая міля: форум ідэнтычнасці»

29.07.2021 г.

Фондам сацыяльнай актыўнасці «Ідэя» пры падтрымцы Асамблеі народаў Еўразіі ў горадзе Паляўскім Свярдлоўскай вобласці з 5 па 25 ліпеня 2021 года праведзены IV Міжнародны арт-фестываль «Мармуровая міля: форум ідэнтычнасці». У першым этапе Фестывалю прынялі ўдзел прадстаўнікі 7 дзяржаў. У выніку конкурснага адбору прадстаўленых эскізаў скульптур з мармуру вызначаны тры пераможцы — Кірыл Крохалеў з Беларусі, Таміла Маматава з Кыргызстана і Лука Радоевіч з Сербіі.

Задача скульптараў-канкурсантаў — стварыць скульптуры, прысвечаныя тэме мерапрыемства «Мармуровая міля: форум ідэнтычнасці». У перыяд правядзення Фестывалю 20 дзён майстры працавалі на тэрыторыі ТАА «Уральскі мармур» ў сяле Мрамарскае, дзе з грубых кавалкаў каменя стваралі выдатныя тварэнні.

Кірыл Крохалеў, Беларусь

Кірыл — скульптар у трэцім пакаленні, стварае свае творы з дапамогай зварачнага апарата, долата і садовай матыкі. Яго працы можна сустрэць на курыльскім востраве Ітуруп і пад Грэноблем у Францыі. Ён мае дачыненне да Урала, яго дзед мастак, ураджэнец Шадрынска, вучыўся ў мастацкім вучылішчы Екацярынбурга.

Таміла Маматава, Кыргызстан

Лука Радоевіч, Сербія

Трохтыднёвы арт-праект завяршыўся 24 ліпеня канцэртам «Мармуровая музыка», падчас якога квартэт духоўнай музыкі манастыра Ганіна Яма спусціўся на дно мармуровага кар’ера, таксама гледачы маглі пачуць армянскія, казахскія і марыйскія мелодыі. У апошні дзень фестывалю скульптары прадставілі гасцям свае творы, затым новыя скульптуры ўпрыгожаць этна-парк, які ў жніўні адкрыецца ў Паляўскім.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці