:

Беларуская сельгастэхніка на выставе «Усерасійскі дзень поля-2021»

17.08.2021 г.

З 12 па 14 жніўня Свярдлоўская вобласць стала аграрных цэнтрам Расіі — тут прайшла галоўная ў краіне выстава дасягненняў сельскай гаспадаркі «Усерасійскі дзень поля».

У палявых умовах выставы былі прадэманстраваны найноўшыя ўзоры сельскагаспадарчай тэхнікі, вытворчасці «Гомсельмаш»: зерне- і кормаўборачныя камбайны, а таксама самаходная касілка.

Дылер Мінскага трактарнага завода ТАА ТПК «МТЗ» — Татарстан» на выставе прадставіў сучасныя мадэлі трактароў, у тым ліку мадэлі-навінкі.

Аддзяленне Пасольства ў Екацярынбургу ў асобе кіраўніка Віталя Войціка аказала неабходную дапамогу для ўдзелу беларускіх вытворцаў у «Дні поля». Віталь Войцік на адкрыцці выставы таксама абмеркаваў з прадстаўнікамі беларускіх кампаній павелічэнне паставак сельскагаспадарчай тэхнікі ў рэгіёны адказнасці аддзялення Пасольства.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці