У Краснатур’інску прайшла выстава-кірмаш беларускіх тавараў
15.11.2021 г.З 8 па 13 лістапада 2021г. на цэнтральнай плошчы горада Краснатур’інска Свярдлоўскай вобласці ўпершыню прайшла выстава-кірмаш тавараў беларускіх вытворцаў. Выстава атрымала станоўчыя водгукі пакупнікоў і жыхароў горада.
У пятнаццаці гандлёвых палатках прадстаўлена прадукцыя брэсцкага, пінскага, калінкавіцкага, гродзенскага мясакамбінатаў, кобрынскага масларобна-сыраробнага завода і ААТ «Малочны свет». Увазе пакупнікоў прадстаўлены кандытарскія вырабы вядучых фабрык Беларусі: «Спартак», «Камунарка», «Чырвоны Мазыранін», «Чырвоны харчавік».
Госці выставы адзначылі высокую якасць і натуральнасць мясных і малочных прадуктаў, а таксама выдатны смак шакаладу і кандытарскіх вырабаў.
Высокім попытам у жыхароў горада карысталіся трыкатаж, бялізна і прадметы хатняга ўжытку вытворчасці ААТ «Світанак», РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», ААТ «Рэчыцкі тэкстыль», СП ЗАТ «Мілавіца».
Правядзенню кірмашу беларускіх тавараў папярэднічала вялікая работа па ўзгадненню з прадстаўнікамі органаў улады муніцыпалітэтаў пры непасрэднай падтрымцы аддзялення Пасольства ў Екацярынбургу.