:

Тэхніка «АМКАДОР» рэалізаваная на тэрыторыі Свярдлоўскай вобласці і Пермскага краю

17.09.2021 г.

У снежні 2020г. Кіраўнік аддзялення Пасольства Віталь Войцік сумесна з кіраўніком ТАА «Амкадор-Урал» Алегам Кішко правялі сустрэчу з Кіраўніком Сяроўскай гарадской акругі (Свярдлоўская вобласць) Васілём Сізікавым, на якой абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва з ТАА «Амкадор-Урал».

На сустрэчы прэзентавалі тэхніку вытворчасці ААТ «Амкадор» і дамовіліся азнаёміць арганізацыі па лесанарыхтоўцы Сярова з лесанарыхтоўчай тэхнікай ААТ «Амкадор».

У выніку ў верасні 2021г. ТАА «Амкадор-Урал» рэалізавала аднаму з найбуйнейшых лесанарыхтоўчых прадпрыемстваў Сяроўскай акругі Фарвардэр 2682-01 вытворчасці «Амкадор».

Дылерам ААТ «Амкадор» у Пермскім краі ТАА «СКАТ» у верасні 2021г. рэалізавана дзве адзінкі тэхнікі «АМКАДОР» — харвестэр 2561 і форвардэр 2682-01. Тэхніку набыло лесанарыхтоўчае прадпрыемства Часцінскага раёна Пермскага краю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці