:

У дзень горада Шадрынска кіраўнік культурнага цэнтра беларусаў Заўралля «Бацькаўшчына» наведала мясцовае аддзяленне цэнтра

15.09.2021 г.

28 жніўня 2021г. у дзень горада Шадрынска кіраўнік НКЦ беларусаў Заўралля «Бацькаўшчына» Людміла Урванцава наведала мясцовае аддзяленне нацыянальнага цэнтра. Памяшканне для аддзялення «Бацькаўшчыны» даў цэнтр рускай народнай культуры «Лад», дзе размясціўся беларускі падворак, адкрыта выстаўка беларускіх касцюмаў, прадметаў хатняга ўжытку, літаратуры для вывучэння беларускай мовы, кніг пра славутасці Беларусі.

Ларыса Урванцава перадала ў беларускі цэнтр кнігу «Юнацтва партызанская мая» аб Давыдавай Аляксандры Іванаўне, ураджэнцы Беларусі, якая ў гады вайны прымала актыўны ўдзел у дзейнасці партызанскага атрада ў Гродзенскай вобласці, а з 1957 года жыве ў Курганскай вобласці. У музей таксама была перададзена кніга «Зауральцы з беларускімі каранямі» пра беларусаў, якія прыехалі ў далёкія гады ў Зауралье.

У вёсцы Глыбокае Шадрынскага раёна Курганскай вобласці на ўласныя сродкі жыхароў з беларускімі каранямі набыты дом, у якім пасля рамонту плануецца адкрыццё музея «Расія-Беларусь». Кіраўнік аддзялення НКЦ Вера Мартыновіч распавяла аб будучай экспазіцыі музея, якая будзе прадстаўлена пасля заканчэння рамонтных прац.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці